- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На сёлетнiх канiкулах рэдакцыя “Бельского Гостiнця” падалася на сентыментальнае падрожжа да вытокаў нашай народнай тоеснасцi, менавiта на беларускае Палессе – прарадзiму славян i племенi дрыгавiчоў. Гэтую незвычайную, магiчную краiну я не раз перасякала ў сваiх думках, бачыўшы дрымучыя балоты i багабойных, працавiтых людзей. Яны з балотамi зжылiся праз вякi i ўмелi з iмi жыць у згодзе. Камунiстычная улада iх з гэтага дару, але i пракляцця прыроды, абрабавала. Але злым не ўдалося знiшчыць духа ў палешукоў, iхняй культуры i мiлагучнай рускай мовы палескай, якая так нас зачаравала. Гэтая мова i людзi, што ёю карыстаюцца, сапраўды ажывiлi нам палескую краiну. А заехалi мы там не на машыне, але проста i экалагiчна – на роварах, сляды якiх пакiнулi ў Высокiм, Жабiнцы, Стэпанках, Кобрыню... (Да вытокаў тоеснасці, фрагмэнт)