- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Благавешчанне Прасвятой Дзевы Марыi - свята добрай весткi нараджэння на свет Сына Божага. Гэта першае, вялiкае веснавое свята. Хаця прырода яшчэ не выбухнула зеленню i не заграла спевам птушак, ужо можам сустрэць веснавых прадвеснiкаў. У сонечныя днi над палямi ўзлятаюць жаваранкi... На свае адвечныя гнёзды прылятаюць буслы... Гаспадары выходзяць араць, сеяць ды валачыць. Найбольш любiмым прадвеснiкам вясны ў беларусаў-падляшукоў з’яўляецца бусел. Нiдзе хiба бусла так не паважаюць. Нiдзе хiба бусел не ёсць так цесна звязаным з Благавешчаннем, як на Падляшшы. Вельмi часта ўпершыню можна яго пабачыць менавiта на гэтае свята. Лiчыцца, што першы раз бусла лепш пабачыць лятучага, бо тады ўвесь год будзе лёгкiм на ногi. I наадварот... А калiсьцi гэтая лёгкасць была вельмi важная. Бо многа хадзiлi за плугам, за баранамi..., (Як дзецi падарылi сваiм бацькам бусловы лапы, фрагмэнт)