- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасля нялёгкай працы падрыхтоўкi першага нумару, наступiў доўгачаканы момант публiчнага з'яўлення часопiса. I не абы-перад кiм, i не абы- дзе, а на тэатральных Сустрэчах "Зоркi" у Нарве. A дакладна - каб заставiць факт для гiсторыi - трэцяга лютага г.г. Хаця Рэдакцыя не сабралася ў поўным складзе, бо не хапала незаменнага Марка Хмура ды Давiда Рошчэнкi, але Валя Бабулевiч, Iрэна Кулiк, Мiхал Стэпанюк i нiжэйпадпiсаны хiба някепска справiлiся з прэзэнтацыяй. Галоўны стрыжань поспеху, вiдаць у тым, што ўсе прысутныя Рэдактары былi удзельнiкамi Сустрэч. А "Бельскi Гостiнэць" гэта пакрысе дзiця Сустрэч. Таму i Сустрачане прынялi часопiс як роднага члена сваёй сям'i. З цярплiвасцю выслухалi агляд яго зместу, а пасля атрымання абавязковага экзэмпляра прасiлi аўтографаў у паасобных членаў Рэдакцыi. (Дэб'ют Бельского Гостiнця, фрагмэнт)