- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як даўней, так і цяпер у розныя бакі Падляшша — нашай Малой Айчыны ідуць гасцінцы-дарогі па якіх едзем у госці, з якіх чакаем гасцей, па якіх іншым вязем падаркі-гасцінцамі званыя. Некаторыя пстарычныя гасцінцы з'яўляюцца цяпер важнымі дарогамі, як гасцінец з Бельска ў Семятычы ці Клешчэлі. Іншыя-наадварот, сталі месцамі звычайнымі полявымі дарогамі. Такім і ёсць Мельніцкі Гостінэць, старажытны шлях, што спалучаў Бельск з Мельніком. Дарога гэтая вяла з Бельска праз Мокрэ, Нурэць, Сасіны, Мілейчычы і далей праз Мельніцку Пушчу пападала ў Мельнік. Хаця гэта найкарацейшая дарога з Бельска ў Мельік, цяпер яна забытая. Так як і забытыя многія іншыя дарогі на Падляшшы. (Слова на пачатак, фрагмэнт)