- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Палітычная думка Беларусі здаецца не перанасычана працамі належнае навукова-пазнавальнае і грамадскае пробы. Кніга Ф.Ф.Турука ў гэтым сэнсе ўяўляе сабой станоўчае выключэнне. Вяртанне яе да чытача таксама правамернае як і перавыдадзеныя апошнім часам працы В.Ластоўскага, У.Ігнатоўскага, Я.Лёсіка, А.Цвікевіча і іншых, што доўга знаходзіліся за межамі шырокага чытацкага абарачэняя. Беларускі рух, пра які гаворка ў кнізе, працягваецца на нашых вачах, вырашае скрозь надзённыя раблемы дзяржаўнае незалежнасці, палітычнае, сацыянальнае свабоды, культурамоўнае, канфнсійнае тоеснасці, нацыянальнае згуртаванасці беларусаў у несупынным адраджэнчым працэсе. На сучасным этапе, пры новым статусе Рэспублікі Беларусь як незалежнае, суверэннае дзяржавы, пазначаныя намі праблемы могуць і павінны вырашацца болып паслядоўна, результатыўна. Нацыянальна-дзяржаўным інтарэсам краіны паклікана слугаваць уласна беларуская палітыка, рэальныя магчымасці якой у часы, апісаныя Туруком, знаходзіліся пад немалым запытаннем. Інакш і не магло быць пры вонкавых дыктатах, калі лёсы Беларусі найчасцей вызначаліся ў кабінетах іншаземных правіцеляў, з вельмі сумніцельным, ня раз драматычным зыходам для саміх беларусаў.