- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Край Нарачанскі! Айчына святая! // Свет покуль гэты стаіць, // Нібы дзяўчыну, цябе я кахаю, // Ў сэрцы маім будзеш жыць. // Подыхам вольным шырокіх прастораў, // Пахам смалістым сасновага бору, // Сном запаветным курганаў маўклівых, // Спевам-гульбой ручаёў гаманлівых, // Сенам духмяным стажкоў канюшыны, // Сінню валошак у полі жытнёвым, // Шчырай гаворкай – прадзедавым словам, // Полымем яркім калючай шыпшыны… // Але найперш, нібы з матчынай ласкі, // Ў сэрцы жывуць твае песні і казкі.