Белавежскі цуд драўлянай архітэктуры
2020-05-29 14:38
Развіццё аграэкатурызму ў Беларусі адбываецца і праз багатую спадчыну драўлянай архітэктуры.
Асаблівасці ліштваў на дамах у раёне Белавежскай пушчы адзначылі падчас анлайн-лекцыі грамадскага аб’яднання «Адпачынак у вёсцы».
Гаворыць прафесар, доктар архітэктуры Сяргей Сергачоў:
– Вельмі шмат разьбы. Вось Пружанскі раён, гэта 50-60 гады. Сюжэт зразумелы які – сямейнае жыццё: дабрабыт, каханне, і два гэтыя зайчыкі вельмі замілавана гэта ўсё выказваюць. Прычым размяшчэнне – на канце. Гэта востра глядзіцца на фоне неба. Гэта не будзе закрыта дрэвамі і хмызняком, і ўсім будзе бачна.
Субʼекты аграэкатурызму мусяць падтрымліваць дынамічныя змены ў архітэктуры і ландшафце з улікам шматвекавой беларускай традыцыі, лічыць адмысловец.
Беларускае Радыё Рацыя