- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сярод шматлікіх помнікаў прыроды, існуючых на планеце, толькі каля 80 занесены Міжнародным камітэтам па справах навукі, культуры і мастацтва (ЮНЕСКО) у спіс сусветнай спадчыны чалавецтва. Сярод іх краса і гордасць беларускага народа Белавежская пушча. Слова «пушча» у беларускай мове азначае некрануты, векавы лес, легенды і паданні аб якім перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Чым жа прывабіла Белавежская пушча міжнародных экспертаў, дасканала адбіраючых чарговы прыродны помнік для уключэння яго ў спіс «спадчыны»? Перш за ўсё, непаўторнасцю сваіх лясных насаджэнняў, больш паловы якіх знаходзяцца ва ўзросце звыш ста гадоў. Гэта — самы стары раўнінны лес у Еўропе. Што ж датычыцца шасцісотгадовых дубоў-веліканаў, якіх яшчэ нямала ў пушчы, то іх па праву можна аднесці да жывых сведкаў станаўлення еўрапейскай цывілізацыі.