Беластоцкі драмтэатр рыхтуе ўнікальны спектакль
2020-05-30 17:38
Рыхтуемся і чакаем спаткання з гледачом. Пішуць у сацыяльных сектах прадстаўнікі Беластоцкага драматычнага тэатра імя Аляксандра Венгеркі.
Апошнія тры месяцы з-за пандэміі каронавірусу – творчая пляцоўка, як і іншыя ў Польшчы – не прыймала гледачоў. У тэатры працавалі над новымі праектамі, фінансаванне на якія атрымалі яшчэ ўвосень.
Напрыклад, рыхтуецца абсалютна ўнікальны праект для дзяцей з асаблівасцямі, пра яго расказвае дырэктар беластоцкага тэатра Пётр Паўторак:
– Новы спектакль скіраваны на дзяцей з аўтызмам. Гэтага ў нас яшчэ не было, думаю будзе складана зрабіць так, каб спектакль быў зразуметы гэтымі дзецьмі.
РР: Ужо вядома, хто будзе рэжысёрам?
– Думаю, што гэта будзе Адам Бернацкі. Ён ужо рабіў спектаклі для дзяцей.
Падчас пандэміі ў тэатры знаходзіліся толькі адміністрацыя і тэхнічныя службы, рэпетыцыі праходзілі ў онлайн фармаце. Цяпер акторы таксама вярнуліся да фізічных рэпетыцый. А ў тэатры неўзабаве плануюць назваць дату, калі і гледачы змогуць прыходзіць на спектаклі, але пры ўмове захавання адмысловага санітарнага рэжыму.
Беларускае Радыё Рацыя