- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
24 верасня Вярхоўны суд Беларусі ў асобе суддзі Рымы Філіпчык вынес рашэнне аб ліквідацыі Згуртавання “Бацькаўшчына” ў адказ на позву Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Згуртаванне было створанае ў 1990 годзе, каб кансалідаваць беларусаў у краіне і паза яе межамі дзеля развіцця Беларусі. Згуртаванне ладзіла мерапрыемствы і акцыі, скіраваныя на ўмацаванне беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці праз выхаванне павагі і паглыбленне ведаў пра родную мову, культуру, гісторыю; паслядоўна выступала ў абарону правоў і інтарэсаў беларусаў замежжа. Менавіта дзякуючы Згуртаванню ў 2014 годзе быў прыняты закон “Аб беларусах замежжа”, а з’езды беларусаў свету “Бацькаўшчыны” сталі сапраўднай агульнанацыянальнай платформай для абмеркавання актуальных для Беларусі і яе замежжа пытанняў і праблем. Фармальнай прычынай для ліквідацыі стаў перанос VIII З’езду беларусаў свету на 2022 год праз абмежаванні, накладзеныя сусветнай каранавіруснай пандэміяй, за які прагаласавала Вялікая Рада ЗБС “Бацькаўшчына”.