- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Акторка Наста Шпакоўская і іншыя беларускія сем'і пікетавалі пасольства Беларусі ва Украіне. З нагоды Дня беларускай вайсковай славы, які адзначаецца 8 верасня ў гонар перамогі ў бітве пад Воршай. 5 верасня ўвечары ў цэнтры Кіева каля паўсотні прадстаўнікоў беларускай дыяспары, а таксама беларусы, якія нядаўна пераехалі ў мэтах бяспекі ў сувязі з апошнімі падзеямі на радзіме, зладзілі пікет каля амбасады Беларусі ва Украіне. Акцыя была прымеркаваная да 506й гадавіны легендарнай бітвы – 8 верасня 1514 года 30тысячнае войска ВКЛ разграміла ўтрая большае па колькасці войска Маскоўскага княства. Многія неабыякавыя прыйшліз дзецьмі, у тым ліку акторка Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага і лідарка гурта Naka Наста Шпакоўская. Нагадаем, тыднем раней яна паведаміла, што з дзецьмі пакінула Беларусь, а за некалькі дзён да гэтага напісала заяву аб звальненніз тэатра (у ёй паказала, што просіць звольніць “па пагадненні бакоў з 21 жніўня 2020 года ў сувязі з немагчымасцю працаваць у дзяржструктуры ў сітуацыі, калі дзяржава выдае злачынныя загады супраць свайго народа”). Дзеці прынеслі плакаты “Коля! Скажи своему папе, чтобы он ушел и не пугал детей”, “Как прекрасен этот мир, взрослые – не сдавайтесь!”, “Моих ровесников бьет ОМОН”, “Дядя Саша, уходи, мы хотим домой к морским свинкам!”. Дарослыя трымалі: “Свабоду Севярынцу”, “Нельзя простить, нельзя забыть”. Калі трохі сцямнела, былізапаленыя фаеры ў памяць аб загінулых падчас мірных акцый пратэстаў.