- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шматгадоў таму, напярэдадні здабыцця незалежнасці нашымі Рэспублікамі – Эстонскай і Беларускай – у павеце Іда Вірумаа ўзбуяў “БЭЗ”. Гэтае найцудоўнейшае суквецце праз усе трыццаць гадоў свайго красавання нязменна пакідала самыя цёплыя ўспаміны ў душы кожнага, хто пазнаёміўся з гэтай арганізацыяй. Пахваліцца, што супрацоўнічалі з “БЭЗам”, сёння могуць не толькі эстонцы, але і латышы, літоўцы, расійцы і нават амерыканцы. Але, назіраючы за поспехамі Беларуска Эстонскага Згуртавання, адмысловыя гонар і радасць адчуваюць усё ж беларусы – незалежна ад краіны пражывання. Колішняя патрыятычная ініцыятыва беларускай інтэлігенцыі Эстоніі за гэтыя гады ўвасобілася ў дзясяткі паспяховых праектаў і сотні праведзеных імпрэзаў, натхніла на стварэнне новых нацыянальных суполак беларусаў з іншых эстонскіх гарадоў. Праз увесь гэты час не змаўкае спеў ансамблю “Бэз” пад кіраўніцтвам спадарыні Зінаіды Клыгі, не перапыняецца традыцыя святкавання нашых беларускіх святаў і гістарычных угодкаў у Эстоніі, а беларусы краінаў Балтыі жывуць успамінамі і чаканнем новых фэстаў “Родныя напевы” і “Усмешка пабеларуску”. Сябры “БЭЗу” не толькізахоўваюць і прапагандуюць беларускую культуру ў замежжы, развіваюць сувязі з суайчыннікамі і спрыяюць нацыянальнай кансалідацыі, але і бяруць актыўны ўдзел у мясцовым дзяржаўным кіраванні. Лішне казаць, што ўсё гэта не апынулася паза ўвагай эстонскай дзяржавы і таксама было з ейнага боку належным чынам уганаравана.