- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
5–6 верасня ў Вільні адбылася IV Канферэнцыя беларусаў краінаў Балтыйскага рэгіёну. Канферэнцыя традыцыйна арганізаваная Таварыствам беларускай культуры ў Літве. Гэтым годам у Форуме беларусаў Балтыі ўзялі ўдзел некалькі дзесяткаў дэлегатаў з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Расіі і Беларусі. Канферэнцыя пачалася з вітальнага слова старшыні ТБК у Літве Хведара Нюнькі. Таксама гас- цей і дэлегатаў канферэнцыі віталі прэм’ер-міністр Літоўскай Рэспублікі Андрус Кубілюс, прадстаўнік ад дэпутатаў Еўрапарламента Лайма Андрыкене, генеральны дырэктар дэпартамента нацменшасцяў Літвы Арвідас Даўнаравічус, вядомы беларускі палітычны дзеяч Зянон Пазняк, намеснік дырэктара дэпартамента палітыкі ўсходніх суседзяў Мар’юс Гудзінас, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.