- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дашуквацца прычынаў, адказваць на пытанне, якім чынам Беларусь перамянілася літаральна за лічаныя дні, будуць гісторыкі і сацыёлагі. Але відавочна, што Беларусь на пачатку верасня гэта зусім не тая краіна, у якой многія з нас жылі раней. Гэта незваротна новая Беларусь. Не ўяўляецца магчымым ужыць звыклы штамп, узяць ды напісаць, што “вось ужо цягам месяца нашу Бацькаўшчыну штодня скаланаюць шматтысячныя пратэсты”. “Скалананне”, “разгойдванне”, “дэстабілізацыя” ды іншыя клішэ не пасуюць для апісання высокай годнасці ў паводзінах вулічных пратэстоўцаў, іх незлічонай колькасці, выкшталцонасці лозунгаў ды плакатаў, гнуткасці і тэхналагічнасці форм выразу пратэсту, падманлівай крохкасці вынікаў мірнага выражэння сваіх патрабаванняў. Карціна беларускіх пратэстаў заварожвае, наталяе надзеяй, непераадольна вабіць далучыцца да гэтай прыгажосці і зрабіцца яшчэ адной кветкай на бяскрайнім белым полі з сямтам раскіданымі чырвонымі пасачкамі. Як і вы, мы пра новую Беларусь ведаем пакуль няшмат.