- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Звычайныя будні незвычайнага чалавека. Ва ўкраінскім горадзе Севастопалі, у доме нумар 6 па вуліцы Гвардзейскай ёсць вельмі незвычайная кватэра. Жыве ў ёй старшыня Севастопальскага таварыства беларусаў імя М. Багдановіча “Пагоня” Валеры Барташ з сям’ёй. Ягоная кватэра ўяўляе сабой сапраўдны музей. Экспазіцыю, прысвечаную тэме ўдзелу беларусаў у абароне і будаўніцтве Севастопаля беларускай прысутнасці ў Севастопалі, можна па праве назваць унікальнай. Валеры Барташ нарадзіўся ў вёсцы Каскевічы Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. Калі Валерыю было тры гады, сям’я пераехала ва Украіну ў горад Севастопаль.