- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
23 верасня ў Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь адбудзецца судовае пасяджэнне па грамадзянскай справе супраць “Бацькаўшчыны”. Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь на позву Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь узбудзіў справу аб ліквідацыі Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Аказваецца, Міністэрства юстыцыі пастанавіла, што ад 15 ліпеня 2021 г. кіруючы і кантрольнарэвізійны органы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” з’яўляюцца нелегітымнымі, а 27 ліпеня 2021 г. Міністэрства нават выключыла інфармацыю адносна кіраўніка “Бацькаўшчыны” з Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Прычына – перанос VIII З’езду беларусаў свету на наступны год праз абмежаванні, накладзеныя сусветнай каранавіруснай пандэміяй,за які прагаласавала Вялікая Рада ЗБС “Бацькаўшчына”. Пры гэтым рашэнне аб пераносе з’езду прымалася пасля кансультацый з Мін’юстам: якім чынам правесці гэтую працэдуру, каб не парушыць нізаканадаўства, ні Статут. Менавіта Мін’юст пацвердзіў, што Вялікая Рада мае ўсе паўнамоцтвы прыняць такое рашэнне, пасля чаго пытанне пераносу было вынесенае на пісьмовае галасаванне сябрам Вялікай Рады.