be
pdf

Беларусы ў свеце 7-8/2010

інфармацыйны бюлетэнь

Геніюш вярнулася ў Вімперк. Сляды лёсу Ларысы і Яна Геніюшаў зноў знойдзеныя ў чэшскім мястэчку Вімперк. Напярэдадні 100-гадовага юбілею паэткі ў адной з вежаў замку тут адкрылася выстава пад назвай “Ларыса Геніюш: паэтка адвагі і надзеі”. Пераезд Геніюшаў з Прагі ў Вімперк пад канец 1947 года не быў іх уласным рашэннем. Ад 1945 года савецкія ўлады дабіваліся выдання Геніюшаў, ставячы ім у віну “антысавецкую нацыяналістычную дзейнасць” падчас вайны. Калі паэтка не паддалася на ўгаворы аб пераездзе, пачаліся спробы яе фізічнага выкрадання. Геніюш у адчаі піша ліст з просьбай аб абароне на імя прэзідэнта Эдварда Бэнэша, а таксама амерыканскага пасла ў Празе Лорэнса Стэйнгарта. Заступніцтва гэтых асобаў падаравала ім яшчэ некалькі гадоў волі. У 1947 годзе ўся сям’я атрымала грамадзянства Чэхаславаччыны, а доктара Геніюша перавялі далей з Прагі ў той самы Вімперк. Па Геніюшаў прыйшлі ў іх вімперскую кватэру 5 сакавіка 1948 года, усяго праз некалькі дзён пасля змены ўлады ў Чэхаславаччыне. Мужа і жонку пасадзілі пад арышт у адной з вежаў Вімперскага замка.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце
Выдаўцы і выдавецтвы: Міжнароднае Грамадскае Аб'яднанне Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010-07
  • Рэдактар: Макоўская Алена, Шыдлоўская Ніна
  • Выдавец: Міжнароднае Грамадскае Аб'яднанне Згуртаванне Беларусаў Свету Бацькаўшчына
  • Copyright: © 2010 by МГА ЗБС Бацькаўшчына
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org