- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ганна Севярынец у фэйсбуку разважае, ці маюць маральнае права нашыя былыя суайчыннікі, што з’ехалі за мяжу, а цяпер там ладзяць акцыі салідарнасці “беларусамі звацца”. У адказ на некалькі бздурычаскіх пастоў пра беларусаў замежжа, маўляў, яны з’ехалі, а цяпер вучаць нас адтуль, як нам жыць, хачу нагадаць, папершае, словы рэдактара бээсэсэраўскай цэнтральнай газеты “Савецкая Беларусь” Міхася Чарота, якія ён сказаў сто год таму беларусу замежжа, сеймаваму паслу Браніславу Тарашкевічу: “Пакуль вы ёсць там, нам прасцей змагацца за сваё тут”. Беларусы замежжа захавалі для нас сапраўднага Янку Купалу, і пакуль у нас тут Купалу крамсалі і рэзалі савецкія цэнзары, яны там выдавалі, ахвяруючы па капейчыне, пяцісотстаронкавую Купалаву “Спадчыну”, па якой мы сёння аднаўляем сапраўднага Купалу. Беларусы замежжа да сёння захоўваюць неперарыўнай першую беларускую дзяржаўнасць, раду БНР. Беларусы замежжа стварылі і зрабілі фактам нашай агульнай гісторыі першую свабодную радыёстанцыю на беларускай мове, якая сёння стрыміць з самых важных і самых небяспечных кропак сучаснай гісторыі, дае глыбокую аналітыку і зберагае мову. Беларусы замежжа сабралі ў Лондане ўнікальную бібліятэку беларускіх выданняў, роўнай якой няма ў нас тут і па сёння. Беларусы замежжа стварылі і захавалі тысячы старонак успамінаў і сведчанняў пра дваццатыятрыццатыя гады.