be
pdf

Беларусы ў свеце 7 (206) 2019

Інфармацыйны бюлетэнь

Што агульнага паміж канюшынай, зубром і слуцкімі паясамі? Усе гэтыя сімвалы Беларусі цяпер на новых цішотках ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Слуцкі пояс – дарагі і вельмі адметны аксесуар, які насілі нашыя продкі. Традыцыя вырабу гэтых паясоў сягае ў ХVIII стагоддзе, але дазволіць яго сабе мог далёка не кожны. Наяўнасць пояса сімвалізавала не проста заможнасць, але і прыналежнасць да эліты. Сёння слуцкі пояс – сапраўдны скарб беларускай культуры. Адзінкавыя экзэмпляры захоўваюцца ў Беларусі, а большасць знаходзіцца ў калекцыях па ўсім свеце. Зубр – бясспрэчны сімвал Беларусі. Моцны, дужы, упарты. Яшчэ Мікола Гусоўскі ў XVI стагоддзі апісаў яго якасці ў сваёй “Песні пра зубра”. Зубр – спакойны, разважлівы, рахманы, упэўнены ў сабе. Ніколі не кране першым. Але калі ўжо зачапіць яго ды раззлаваць, то ўтаймаваць цара звяроў будзе вельмі складана. Ну проста як беларус! Канюшына – гэта адзін з сімвалаў Беларусі. Яна займае пачэснае месца паміж лёнам і валошкамі. Даўней беларусы верылі ў тое, што канюшына нясе ў сабе энергію маладосці і прыгажосці, а таксама прыносіць шчасце. Таму яе рупліва збіралі, сушылі ды насіліз сабой. Цяпер не трэба прыкладаць такіх высілкаў, бо, каб пачувацца шчаслівым, дастаткова прыдбаць сабе цішотку з выявай гэтай расліны. А яшчэ канюшыну касілі, бо яна найлепшы корм для жывёл. Хіба знойдуцца яшчэ тыя, хто не чуў “Касіў Ясь канюшыну” ад легендарных “Песняроў”? Цішотка “Always канюшына з косамі” – для сапраўдных меламанаў!

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце
Выдаўцы і выдавецтвы: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-07
  • Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская
  • Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Copyright: © 2019 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org