be
pdf

Беларусы ў свеце 6 (229) 2021

Інфармацыйны бюлетэнь

Выйшаў з друку томік беларускіх прац гісторыка Льва Акіншэвіча, укладзены даследчыкамі беларускай эміграцыі Лявонам Юрэвічам і Наталляй Гардзіенкай. У першы зборнік выбранага гэтага беларуска­ўкраінскага даследчыка ўвайшлі тэксты пра гісторыю беларускага казацтва, права, цывілізацыйную тэорыю, шматлікія рэцэнзіі на беларускія, украінскія і іншыя выданні, успаміны, надзвычай цікавае ліставанне з архіваў розных краін, тэксты пра дзеяча, а таксама найпаўнейшая на сёння ягоная бібліяграфія. Леў Акіншэвіч ёсць добрым прыкладам асобы, чыя спадчына адначасова належыць беларусам і ўкраінцам. Народжаны ад бацькі­ беларуса, ён значную частку свайго жыцця правёў ва Украіне. Тут пачалася яго навуковая дзейнасць, з украінскай гісторыяй і правам звязана большасць яго публікацый. Не дзіва, што нашыя паўднёвыя суседзі ўспрымаюць Льва Акіншэвіча як свайго. Аднак у жыцці гэтага навукоўца і яго працы важную ролю адыгрывала беларуская тэматыка, Беларусь. Гэтая частка амаль невядомая беларускім даследчыкам, не ўключаная ў нацыянальны гістарычны дыскурс. Менавіта выпраўленню згаданай несправядлівасці і мае паспрыяць зборнік.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце
Выдаўцы і выдавецтвы: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2021-06
  • Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская
  • Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Copyright: © 2021 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org