- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
18 чэрвеня адбыўся новы адміністрацыйны працэс над сябрам Рады ЗБС “Бацькаўшчына” і сябрам ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Паўлам Севярынцам. Прысудам грамадскаму дзеячу і пісьменніку стаў новы тэрмін адміністратыўнага пакарання. Сумарна, у выніку некалькіх судовых паседжанняў, Павел Севярынец прыгавораны да 90 сутак у ізалятары часовага ўтрымання. Падставай для такога неапраўдана суворага пакарання стаў удзел Паўла Севярынца ў дазволеным пікеце па зборы подпісаў на вылучэнне кандыдаткай у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Святланы Ціханоўскай, на якім ён быў затрыманы 7 чэрвеня 2020 года. На наступны дзень ён быў асуджаны на 15 сутак арышту з адбываннем у Ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) па адрасе 1шы завулак Акрэсціна, 36а, дзе знаходзіцца дагэтуль. З паведамленняў сродкаў масавай інфармацыі, куды звярнуліся грамадзяне, якія адбывалі пакаранне ў ІЧУ ў той самы час, што і Павел Севярынец, вынікала, што за з’яўленнем у ізалятары асуджаных па палітычных матывах грамадзян і Паўла Севярынца ў прыватнасці, вязні гэтай установы пачалі штодзённа сутыкацца з беспрэцэдэнтнымі парушэннямі правоў, псіхалагічным ціскам і катаваннямі, сярод якіх поўная забарона на перадачы са сродкамі асабістай гігіены, пазбаўленне спальнай бялізны і матрацаў,змяншэнне часу знаходжання на свежым паветры, канфіскацыя сродкаў для пісьма і друкаванай прадукцыі, заліванне камер вадой з хлёркай, знявага і ўжыванне абразаў у дачыненні да арыштаваных.