- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Музею Янкі Купалы ў Татарстане – 35 гадоў. За 30 кіламетраў ад горада Казань (Татарстан), праз Волгу, знаходзіцца сяло Пячышчы, дзе ў гады вайны ў эвакуацыі жыў Янка Купала разам з жонкай Уладзіславай Францаўнай. У гонар беларускага паэта ў 1975 годзе ў сяле быў створаны Музей Янкі Купалы. Сёлета музею спаўняецца 35 гадоў. “Музей размешчаны ў адным з найстарэйшых будынкаў. Гэта былы паравы млын купца Аканішнікава, вядомага ў Казані. Да сённяшняга дня ён дзейнічае. Дарэчы, адзіны ў Паволжы. У адным з будынкаў на другім паверсе знаходзіцца наш музей і, у прыватнасці, мемарыяльная частка экспазіцыі”, – распавядае дырэктар музея Янкі Купалы ў Пячышчах Рыма Абызава. Супрацоўнікі музея амаль цалкам змаглі аднавіць інтэр’ер пакоя, дзе жыў Янка Купала. “Ёсць рэчы, якія да 1975 года, да адкрыцця музея, былі выпадкова закінутыя на паддашак гэтага будынка, – гаворыць Рыма Абызава. – Прыязджалі супрацоўнікі Літаратурнага музея Янкі Купалы з Мінска, размаўлялі з жыхарамі Пячышчаў, і вось аказалася, што захаваліся рэчы, якімі карыстаўся Янка Купала: ложак, рэпрадуктар, лямпа – усё таго перыяду.