- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Найбольш паслядоўныя і пладавітыя даследчыкі – Лявон Юрэвіч і Наталля Гардзіенка. Менавіта дзякуючы іхнай шматгадовай працы мы ведаем пра лёсы эмігрантаў хвалі 1944 года, Раду БНР у выгнанні, размаітыя саюзы, скаўцкія арганізацыі, бібліятэкі і калекцыі беларускіх рэліквій за мяжой. Неяк мне ў рукі трапіла кніга “Эміграцыі і эміграцыйная палітыка” Леапольда Каро. Выданне 1914 года. Папольску. Аўтар ацэньвае польскую эміграцыю ў ЗША, Канадзе, Паўднёвай Амерыцы, па ўсім свеце. Як эміграцыя паўплывала на тую ж Галіцыю ці Падляшша? З мапамі, статыстыкай, высновамі і г. д. Толькі ўявіце – больш за 100 гадоў таму палякі ўжо задумваліся над гэтым пытаннем. На жаль, у Беларусі да эміграцыі як да асобнага феномену навукоўцы падышлі адно ў 1990я. Але нават сёння гэтай тэмай прафесійна займаецца літаральна некалькі чалавек. Найбольш паслядоўныя і пладавітыя даследчыкі – Лявон Юрэвіч і Наталля Гардзіенка. Менавіта дзякуючы іхнай шматгадовай працы мы ведаем пра лёсы эмігрантаў хвалі 1944 года, Раду БНР у выгнанні, размаітыя саюзы, скаўцкія арганізацыі, бібліятэкі і калекцыі беларускіх рэліквій за мяжой.