- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дыяспара працягвае падтрымліваць беларусаў у змаганні з COVID1 9. Як паведаміў адзін з каардынатараў кампаніі “ByCovid19 – дапамога ўрачам у Беларусі” Андрэй Стрыжак,за два месяцы існавання кампаніі беларуская дыяспара сабрала амаль за $60 000 на дапамогу беларускім дактарам у змаганніз каранавірусам. Гэта, у прыватнасці, дазволіла не так даўно даставіць з Літвы 900 адзінак апаратуры на суму $30.000. Агулам жа за два месяцы #BYCOVID19 сабралі $302 619 ахвяраванняў. Варта памятаць, што каранавірус – праблема сусветная, і беларусыахвярадаўцы з розных краін таксама знаходзяцца ў экстрэмальных варунках. Што да Беларусі, то прагнозы піку захворванняў COVID19 дасюль застаюцца вельмі супярэчлівымі, а Міністэрства аховы здароўя больш за месяц не адказвала на пытанні журналістаў. Ад імя Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” мы выказваем шчырую ўдзячнасць нашым суродзічам за мяжой!