- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дарагія братыбеларусы! Чалавецтва сутыкнулася зімгненным і нечаканым выклікам, сур’ёзнасць якога можна ацаніць па тых захадах, якія для яго пераадолення робяць найбольш развітыя краіны свету. Гаворка пра вірус COVID19, які на працягу вось ужо некалькіх месяцаў штодня забірае тысячы жыццяў. Мы ведаем, што вы заўсёды былі неабыякавыя да таго, што адбываецца на Радзіме, уважліва сочыце за падзеямі ў Беларусі. Цяпер да нашай краіны скіравана міжнародная ўвага з прычыны незвычайнага падыходу ўладаў да вырашэння праблемы каранавірусу, ігнаравання досведу краін, якія сутыкнуліся з пандэміяй раней. Разам з гэтым відавочна, што ўзровень забяспечанасці медыкаў матэрыяламі, неабходнымі для якаснага і бяспечнага выканання сваёй працы, непараўнальны з тымі краінамі, якія дазволілі сабе адносна мяккія рэжымы абмежавання перасоўвання грамадзян. Кажучы проста, іх востра не хапае. Беларускія медыкі сёння – сапраўдныя героі. Сярод іх ужо есць загінулыя. Мы верым, што грамадства ўганаруе іх належным чынам пасля сканчэння эпідэміі. Але дапамога ў змаганніз каранавірусам, суўдзел ў выратаванні чалавечых жыццяў нам патрэбныя сёння. Дапамога матэрыяламі, грашыма, маральная падтрымка, спробы паўплываць на меркаванне адказных асоб і ведамстваў – мы верым, што ў барацьбе за жыцці беларусаў годныя любыя з гэтых сродкаў.