- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларусы Комі: вынікі працы і новыя планы. Справаздачна-выбарчая канфе- рэнцыя нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусь” у Рэспубліцы Комі адбылася 25 сакавіка. Падчас канферэнцыі былі падведзеныя вынікі працы аўтаноміі за 3 гады. Быў абраны новы склад савета аўтаноміі. На пасаду старшыні быў пераабраны Аркадзь Крупенька. Па словах самога сп. Аркадзя, ён планаваў саступіць пасаду старшыні каму-небудзь маладзейшаму, але атрымалася так, што яго абралі другі раз. Што тычыцца складу кіраўніцтва, то яно было абноўленае прыкладна напалову. “Гэта звязана з тым, што некаторыя людзі з’ехалі, некаторыя не змаглі працягваць сваю дзейнасць па стане здароўя. Да таго ж мы стараліся абраць у кіраўніцтва самых актыўных людзей, тых, хто найлепш праявіў сябе за гэтыя тры гады”, - расказвае А. Крупенька. На канферэнцыі быў зачытаны ўказ міністра культуры Расіі пра наданне звання “народнага” хору, які існуе пры нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусь” ужо 10 год. Гэтаму папярэднічала вельмі вялікая падрыхтоўчая праца, якая вялася на працягу некалькіх гадоў.