- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Каментары аўтара‑ўкладальніка Лявона Юрэвіча, сябра Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, гэтым разам падкрэслена мінімалістычныя, бо тэксты змешчаных у выданні лістоў і тэкстаў Масея Сяднёва (1913–2001), а таксама згадкі пра яго асобу ў ліставанні калегаў і паплечнікаў, красамоўна гавораць самі за сябе. Нават назва кнігі як быццам рыхтуе чытачоў да сутыкнення з нейкімі неадназначнасцямі, супярэчнасцямі, з неабходнасцю ўзважваць аргументы “за” і “супраць”.