- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Увечары 15 красавіка пайшоў у лепшы свет духоўны лідар беларускай эміграцыі, сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына“, айцец Аляксандр Надсан. “Бог забраў да сябе нашага айца Аляксандра. Гэта здарылася а 22.20 у шпіталі Барнэта (Лондан), куды ён быў узяты на лячэнне ў выніку развіцця хваробы нырак. З восені мінулага года айцец цяжка хварэў. Яму было 88 гадоў. Вечная памяць“, — паведаміў у сваім фэйсбуку лонданскі святар Сяргей Стасевіч.