- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У суботу, 5 красавіка, адна з найстарэйшых беларускіх арганізацый Літвы найноўшага часу – Таварыства беларускай культуры – адзначыла 25-годдзе сваёй дзейнасці. Ля вытокаў стаялі Хведар Нюнька, Лявон і Юрка Луцкевічы, Зоська Верас, Кастусь і Леакадыя Шышэі, Лявон Кароль, Мікола Рулінскі, Аляксей Анішчык і інш. Яны былі першымі пасля амаль 50-гадовага забыцця, хто ўзяўся за адраджэнне беларускасці ў гэтым краі.