- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
6–7 красавіка 2013 г. у Вільні праходзіла V канферэнцыя беларусаў Балтыі і замежжа, у якой бралі ўдзел прадстаўнікі Літвы, Латвіі, Эстоніі, Чэхіі і Беларусі. Арганізаваў і правёў канферэнцыю старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведар Нюнька. Праца канферэнцыі распачалася з прывітальнага слова ад імя арганізатараў, з якім выступілі вядучая Леакадыя Мілаш і старшыня ТБК Хведар Нюнька. Затым была абраная рэдакцыйная камісія, у склад якой увайшлі Алена Макоўская, Ніна Шыдлоўская, Валянцін Голубеў, Радзім Гарэцкі і аўтар гэтых радкоў. Асноўная задача рэдакцыйнай камісіі – выпрацаваць тэксты рэзалюцыі і зваротаў да розных дзяржаўных інстытуцый з тым, каб засведчыць аб праблемах, якія паўсталі перад беларускай нацыяй.