- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аргкамітэт літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” у Дзень Волі абвясціў імя свайго чарговага лаўрэата. Ім стаў празаік з Падляшша Міхал Андрасюк за раман “Поўня”. Выдаўцом кнігі з’яўляецца Праграмная рада тыднёвіка “Ніва”. Аргкамітэт “Вялеса” растлумачыў, як кніга, на тытуле якой стаіць 2018 год выдання, трапіла ў сёлетні шортліст прэміі. “Раман “Поўня” насамрэч пабачыў свет увесну 2019 года, хоць на вокладцы стаіць 2018ы. Таму кніга не магла трапіць у шортліст Вялеса за 2019ы, бо шорт складаецца ў студзені. Улічваючы гэтую акалічнасць, аргкамітэт прыняў рашэнне уключыць кнігу ў шорт за 2019 год”. Міхал Андрасюк нарадзіўся 2 снежня 1959 года ў Гайнаўцы на Падляшшы. Празаік. Піша пабеларуску і папольску. Дзяцінства прайшло ў вёсцы Войнаўка Дубіцкай гміны. Скончыў у 1978 годзе беларускі ліцэй у Гайнаўцы, працаваў настаўнікам і каменячосам, затым журналістам “Беларускага Радыё Рацыя”. Дэбютаваў у “Ніве” (1979) вершамі. Аўтар зборніка апавяданняў “Фірма”, дзе яскрава засведчыў разлад, народжаны дзевяностымі. У кнізе “Мясцовая гравітацыя” паказаў жыццё польскай правінцыі на польскабеларускім памежжы, яна пра маленькіх людзей са сваімізвычкамі, дзівакаватымі норавамі, смешнымі надзеямі. У 2006 годзе з’яўляецца аповесць “Белы конь”, пабудаваная як зборнік апавяданняў, якія разам складаюцца ў гарманічную карціну свету – праз гісторыі продкаў, летапіс сям’і. Кніга атрымала літаратурную прэмію прэзідэнта горада Беласток імя Веслава Казанецкага.