- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Імёны кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання (на іх магілах пасля перапахавання), як мяркуецца, будуць запісаны на літоўскай, польскай і беларускай мовах”, – гаворыцца ў лісце першага намесніка канцлера ўрада Літвы Дэйвідаса Матулёніса. Урад Літвы адказаў на зварот больш як 500 дзеячоў грамадства і культуры Беларусі, у тым ліку кіраўнікоў ЗБС “Бацькаўшчына” Алены Макоўскай і Ніны Шыдлоўскай. Адказ прыйшоў галоўнаму рэдактару часопіса “Наша гісторыя” Андрэю Дынько, каардынатару збору подпісаў пад зваротам беларускай грамадскасці. “Дзякуем Вам за цікавасць і клопат пра лёс парэшткаў кіраўнікоў і ўдзельнікаў Паўстання 1863–1864 гадоў, знойдзеных у Віленскім замку на гары Гедыміна, – гаворыцца ў адказе намесніка канцлера. – Кіраўнікоў і ўдзельнікаў Паўстання сумленна і годна перапахаваюць у цэнтральнай капліцы могілак Росы ў Вільні. Урачыстую цырымонію плануецца арганізаваць у 2019 годзе”, – паведамляецца ў лісце. Цяпер віленскія архітэктары распрацоўваюць канцэпцыі дызайну капліцы.