- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Малой Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” адбылося 12 сакавіка ў Мінску. Пачалося пасяджэнне са справаздачнага дакладу аб дзейнасці “Бацькаўшчыны” пасля Пятага з’езда беларусаў свету, з якім выступілі кіраўнік МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская і старшыня Рады Ніна Шыдлоўская. Сябры Рады таксама заслухалі фінансавую справаздачу аб дзейнасці Згуртавання за 2009 год. Абодва даклады – аб дзейнасці “Бацькаўшчыны” пасля Пятага з’езда і фінансавая справаздача – былі адзінагалосна зацверджаныя Малой Радай. Галоўнае пытанне, якое разглядалася падчас пасяджэння, – план працы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” на гэты год. Планам вызначаныя асноўныя накірункі інфармацыйнай, арганізацыйнай, юрыдычнай, выдавецкай дзейнасці “Бацькаўшчыны”, а таксама дзейнасці ў галіне навукі і адукацыі, культуры і асветы. План складаецца з 98 пунктаў. У галіне арганізацыйнай і прававой дзейнасці, да прыкладу, перадугледжаны ўдзел у працы Рабочай групы Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў па распрацоўцы закона аб беларусах замежжа; сустрэчы з міністрамі і супрацоўнікамі Мінкульта, МЗС, Апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, Мінадукацыі і інш. па пытаннях беларусаў замежжа; арганізацыя святкавання 20-годдзя стварэння “Бацькаўшчыны” (10 верасня); арганізацыя публічных сустрэч у Мінску з кіраўнікамі беларускіх арганізацый замежжа ды шматлікія іншыя мерапрыемствы. Нагадаем, нядаўна адбылася першая такая сустрэча – са старшынём Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведарам Нюнькам.