- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэніка Лойку, аўтара помніка беларускаму першадрукару Францішку Скарыну ў сталіцы Малдовы, на адкрыцьцё не запрасілі. У Кішынёве ўрачыста адкрыты бюст беларускага першадрукара і асьветніка Францішка Скарыны. Помнік аўтарства менскага скульптара Гэніка Лойкі ўстаноўлены ў сквэры побач з амбасадай Беларусі ў Малдове. Самога скульптара ў Малдову не запрасілі і з падзеяй не павіншавалі. Як паведамляюць малдаўскія СМІ, у цырымоніі бралі ўдзел міністарка адукацыі, культуры і дасьледаваньняў Малдовы Моніка Бабук і яе беларускі калега Юры Бондар. Кіраўнік беларускага Мінкульту знаходзіўся ў Кішынёве ў складзе афіцыйнай дэлегацыі на чале з Аляксандрам Лукашэнкам.