- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
29 сакавіка ва ўзросце 84 гадоў памёр Ніл Гілевіч. Ён быў апошнім Народным паэтам Беларусі. Ніл Сымонавіч – адзін з заснавальнікаў ЗБС “Бацькаўшчына”, адзін з арганізатараў Першага з’езда беларусаў свету, на якім быў абраны ў першую Вялікую Раду і быў у ёй шмат гадоў. Ніл Гілевіч нарадзіўся 30 верасня 1931 года ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Мінскае педагагічнае вучылішча імя Н. К. Крупскай (1951), а таксама філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1956). Кандыдат філалагічных навук, прафесар. У 1958—1963 гадах працаваў літаратурным кансультантам газеты “Звязда”.