- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Управа МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” выказвае вялікую занепакоенасць з нагоды крымінальнага пераследу Моладзевага клуба “Крывічы” пры Іркуцкім таварыстве беларускай культуры імя Яна Чэрскага і яго старшыні Алега Рудакова і звяртаецца па дапамогу ў адстойванні яго гонару і годнасці да беларусаў свету. Як стала вядома, Следчае ўпраўленне Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі па Іркуцкай вобласці з падтрымкай СОБРа і спецназа 12 красавіка каля 8.20 уварваліся ў масках і з аўтаматамі ў кватэру старшыні Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага Алега Рудакова і на сядзібу Таварыства.