- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алена Макоўская падзякавала беларусам Балтыйскага рэгіёну “за доўгія гады энтузіязму ў беларускай справе” і заклікала і надалей рабіць усё магчымае, каб супольна набліжаць Беларусь да Еўропы. На канферэнцыі былі выпрацаваныя звароты да Еўрапарламента, да кіруючых інстытуцый Літоўскай Рэспублікі, да ўраду Рэспублікі Беларусь. Аўтары зваротаў выказалі занепакоенасць катастрафічным станам правоў чалавека ў Беларусі, знішчэннем беларускасці існуючым у Беларусі рэжымам. Таксама былі прыняты звароты да адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у якіх удзельнікі канферэнцыі заклікалі паскорыць прыняцце “Закона аб беларусах замежжа” і дзяржаўнай праграмы “Беларусы ў свеце”, а таксама паспрыяць атрыманню беларускіх візаў для Хведара Нюнькі і Яўгена Вапы.