- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У праграме фестывалю запланаваны цікавыя майстар-класы па вырабе народных цацак, абярэгаў, конкурсы, выставы прац майстроў народнай творчасці, выстава беларускіх выданняў, канцэртныя выступленні, якія забяспечаць творчыя сілы аўтаноміі беларусаў Томска і іншых славянскіх культурных цэнтраў Томска. Кіруе праектам адзін з актыўных сябраў аўтаноміі беларусаў, малады педагог Міхаіл Лобаў. Вясной 2012 года Нацыянальнакультурная аўтаномія беларусаў горада Томска плануе правесці традыцыйны міжнародны фестываль беларускай культуры “Радзіма мая – Беларусь”. “Спадзяемся, што зможам ўвасобіць гэтую ідэю, – гаворыць Андрэй Петлін, – бо фестываль заўсёды дапамагае зразумець праблемы захавання і развіцця этнічнай супольнасці ў рамках нашай агульнай грамадзянскай ідэнтычнасці, разумець іншых, прапагандаваць нашу культуру, мець зносіны з тымі, на каго зарыентаваная дзейнасць аўтаноміі”.