- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Святочная вечарына, прысвечаная 75-годдзю Генадзя Бураўкіна, адбылася 14 верасня ў мінскай галерэі сучаснага мастацтва “Ў”. Арганізавала імпрэзу Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Жадаючых павіншаваць любімага паэта сабралася паўнюткая зала. Многім прыйшлося стаяць на вуліцы перад уваходам у галерэю. Адкрыла вечарыну кіраўнік Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Алена Макоўская. Яна падзякавала Генадзю Бураўкіну за творчасць і за плённую працу на карысць усіх беларусаў. “Генадзь Мікалаевіч не толькі даўні сябра нашай арганізацыі, а яшчэ ён вялікі спрыяльнік “Бацькаўшчыны”, які заўжды ў складаныя моманты працягваў руку дапамогі. Генадзь Бураўкін і Радзім Гарэцкі – людзі, па маральную падтрымку і па параду да якіх мы заўжды звяртаемся. Мы вельмі цэнім і тое, што нас звязваюць не толькі дзелавыя, а яшчэ і вельмі цёплыя чалавечыя стасункі,” – сказала Алена Макоўская