- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Напярэдадні 15-гадовага юбілею Таварыства Іркуцкай культуры імя Яна Чэрскага сутыкнулася з пытаннем аб высяленні з займанага памяшкання. Пра гэтую і іншыя праблемы, а таксама пра планы па адзначэнні юбілею распавёў нязменны старшыня Таварыства Алег Рудакоў. – Спадар Алег, у Вас ўзніклі праблемы з сядзібай, дзе размяшчаецца Таварыства. З чым гэта звязана і што можна зрабіць у такой сітуацыі? – Мы здымаем сядзібу ў Камітэце муніцыпальнай маёмасці ў Іркуцку. У Расіі выйшаў закон, згодна з якім улады павінны пазбавіцца сваёй маёмасці амаль усёй, прадаць гэтую маёмасць прыватным асобам, каб не забяспечваць утрыманне гэтых аб’ектаў. Застаюцца ў іхнай маёмасці толькі тыя будынкі, якія належаць непасрэдна адміністрацыі, то бок, дзе чыноўнікі сядзяць і працуюць. Гэтыя будынкі яны пакідаюць за сабой, а ўсе астатнія будынкі, якія належалі адміністрацыі, яны павінны распрадаць.