- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускае слова гучала ў Стакгольме. Беларускія літаратары Барыс Пятровіч і Андрэй Хадановіч, кіраўнік Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Алена Макоўская па запрашэнні шведскага ПЭН-цэнтра наведалі Стакгольм. Увечары 7 лютага госці з Беларусі выступілі перад шведскай інтэлігенцыяй у найбуйнейшым культурным цэнтры Стакгольма Kulturhuset. Вечарына была пабудаваная ў форме пытанняў і адказаў. У якасці мадэратара выступіла вядомая шведская пісьменніца Агнета Плеель. Свае творы чыталі для шведскай публікі Барыс Пятровіч і Андрэй Хадановіч. Алена Макоўская распавяла прысутным пра дзейнасць “Бацькаўшчыны”, пра актуальнасць пытання культурнай ідэнтычнасці для беларусаў, пра новыя выклікі, што стаяць перад грамадствам пасля 19 снежня 2010 г. Прысутным прадстаўнікам шведскай грамадскасці было вельмі цяжка ўявіць, што недалёка ад іх дома, у якіхсьці паўтысячы кіламетраў, у Еўропе адбыліся падзеі, якія цалкам выпадаюць з еўрапейскага кантэксту.