- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ні для каго не сакрэт, што беларусы масава з’язджаюць з “краіны для жыцця” і “сацыяльна арыентаванай дзяржавы”. Тут не трэба быць сацыёлагам альбо шукаць нейкую статыстыку, трэба толькі азірнуцца навокал. Прынамсі, у мяне сяброў і знаёмых, якія цяпер стала жывуць у замежжы, больш, чым у Беларусі. Прычынаў для ад’езду багата. Гэта і стагнацыя эканомікі, і немагчымасць рэалізаваць свае праекты. А тое і ўвогуле “нязгода з дзеючым кіраўніком дзяржавы”. У нейкай ступені паўплывала і “праграма Каліноўскага”, і выгнаны ў Вільню Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт. Пачыналася ўсё як “кузня адукаваных і дасведчаных кадраў для дэмакратычнай Беларусі”. не настала (можа і “дзякуючы” адтоку актыўных і крэатыўных маладзёнаў у гэтыя праграмы). А таму ў Беларусі гэтым “адукаваным і крэатыўным” няма дзе прымяніць свае веды іздольнасці. У нармальнай краіне, канешне, дзяржава, “мацірадзіма”, была б зацікаўленая ў дасведчаных, маладых і поўных працоўнага энтузіязму кадрах. Але – не ў нас. У нас дагэтуль, па старой савецкай завядзёнцы, успрымаюць імігрантаў як “здраднікаў”. Увогуле, узнікае адчуванне, што дзяржава кажа: “З’ехалі – дый добра”. У той жа час, нібыта, дзяржава і клапоціцца пра беларусаў замежжа. Фармальна, у нас існуюць, напрыклад, Кансультатыўны савет па справах беларусаў замежжа пры МЗС, падпраграма “Беларусы ў свеце”, якая з’яўляецца часткай праграмы “Культура Беларусі”, газета “Голас Радзімы”, і нават закон “Аб беларусах замежжа”.