- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хведар Нюнька: У Беларусь я прыязджаю з дваістым пачуццём. Згуртаванне “Бацькаўшчына” арганізавала шырокую сустрэчу са старшынём Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведарам Нюнькам 20 лютага ў Мінску. Вядучая імпрэзы – старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Ніна Шыдлоўская абвясціла, што гэтай сустрэчай “Бацькаўшчына” адкрывае шэраг сустрэчаў з выбітнымі дзеячамі беларускага замежжа. Ад імя Згуртавання Ніна Шыдлоўская выказала падзяку “спадарыні Галіне Сіўчык за ініцыятыву дэманстрацыі падчас сустрэчы дакументальнага фільма “Беларускія справы” і Юрасю Меляшкевічу, сябру Рады і Управы “Бацькаўшчыны”, які ўсю арганізацыйную працу ўзяў на сябе”. Падчас імпрэзы Хведар Нюнька пачуў на свой адрас шмат цёплых словаў. Удзячнасць за шматгадовае супрацоўніцтва Хведару Якубавічу выказала кіраўнік МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская: “Мы вельмі рады, што Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” спрычынілася да многіх імпрэзаў, праведзеных ТБК. Апошнія 10 гадоў мы не толькі супрацоўнічаем, мы сябруем, і я магу некалькі словаў сказаць пра Хведара Нюньку як пра чалавека. Гэта вельмі гасцінны гаспадар, мудры дарадца, надзейны сябра і паплечнік. Гэта чалавек, які заўжды вельмі хутка рэагуе на нейкія просьбы, пытанні. Гэта вельмі адчувальна падчас правядзення грамадскіх кампаній і цяжкіх момнтаў, якія былі ў нашай арганізацыі. Для мяне ўласна сённяшняя Вільня з’яўляецца беларускай яшчэ і таму, што там жыве і дзейнічае Хведар Нюнька”.