- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
10-годдзе суполкі “Спадчына”. Святкаванне 10-годдзя Венспілскай беларускай суполкі “Спадчына” адбылося 6 лютага. Першая спроба аб’яднаць беларусаў горада была зроблена яшчэ на пачатку 1990-х Уладзімірам Скрыбатуном, калі нават выходзілі дадаткі на беларускай мове да мясцовай газеты, але справа далей не пайшла. І толькі ў 1999 г. пры дапамозе сябраў “Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвітанак” была створана суполка. Першымі заснавальнікамі былі 10 беларусаў; узначаліў суполку будаўнік па адукацыі Мікола Жаўрыд. Былая кіраўнічка “Спадчыны” Алена Нарушэвіч зазначае: “На той час у нас былі вялікія планы, хацелі адкрыць нядзельную школу, усе ішлі насустрач і дапамагалі ў нашых пачынаннях. Былі кнігі закуплены, шмат кніг было сабрана і перададзена з Мінска, была і настаўніца, але тады мы не здолелі ўкамплектаваць беларускі клас. І гэта справа ў нас спыналіся”. Але суполка на гэтым не спыніла сваю дзейнасць: на грошы, якія заставаліся з сабраных на школу, было вырашана пашыць беларускія касцюмы; быў створаны ансамбль беларускай песні “Журавінка” ў 2002 г.