- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
2 сакавіка 2014 года не стала Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Яму было 79 гадоў. Рыгор Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 года на хутары Верасоўка, што на Вушаччыне ў Віцебскай вобласці. Выдатны беларускі паэт, перакладчык, даследчык беларускай мовы, ён з’яўляецца аўтарам некалькіх дзясяткаў кніг. Ён стаў апошнім беларусам, якому надалі званне Народнага паэта. Гэта адбылося ў 1992 годзе. У 1976 годзе ён быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Янкі Купалы за зборнік вершаў “Рум” і пераклады з Федэрыка Гарсіі Лоркі. Сярод іншых атрыманых ім узнагародаў – Ордэн Дружбы народаў, Ордэн Знак Пашаны, латышскі Ордэн Трох Зорак, медаль Францыска Скарыны.