- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
18 снежня адбылося пасяджэнне Малой Рады МГА "ЗБС "Бацькаўшчына", падчас якой кіраўніцтвам Згуртавання была агучана і зацверджана справаздача аб дзейнасці МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" за 2019 год і прыняты зварот у абарону незалежнасці Беларусі. Інфармацыю аб выніках працы аргкамітэта па стварэнню знака "Праведнікі Свету" давёў даклад Юры Меляшкевіч. Быў прыняты зварот МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" ў абарону незалежнасці Беларусі. Адсправаздачыўшыся на пачатку года аб праведзенай у 2018 годзе працы, Згуртаванне “Бацькаўшчына”, не збаўляючы абаротаў, увайшло ў новы працоўны год. Як і раней, штодзённа абнаўляецца сайт Згуртавання zbsb.org, штомесяц выходзіць бюлетэнь “Беларусы ў свеце” і раз на квартал мы дапамагаем Саюзу беларускіх пісьменнікаў у выданні бюлетэня з аглядам кніжных навінак “Кніганоша”. “Бацькаўшчына” на забывае сваіх юбіляраў і штогод віншуе іх з круглымі датамі. І канешне ж, адзначае юбілеі арганізацый беларусаў замежжа. Так, сёлета 70годдзе адзначалі сябры Беларуска-Амерыканскага Задзіночання і 30 годдзе – Беларуска-Эстонскае Згуртаванне (“БЭЗ”). На апошнім мерапрыемстве Згуртаванне прадстаўляла старшыня Рады Ніна Шыдлоўская, а творчым падарункам БЭЗу ад “Бацькаўшчыны” стаў выступ этнамузыколага і спявачкі Ірэны Катвіцкай. Але гэта, канешне, не ўсё, таму прапаноўваем пазнаёміцца, што яшчэ ў нас атрымалася зрабіць з вашай дапамогай.