- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Упершыню ў Беларусі з ініцыятывы Саюза беларускіх пісьменнікаў, Саюза пісьменнікаў Швецыі і Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” адбыўся свабодны семінар “Жаночы досвед у літаратуры і грамадстве”, прысвечаны гендэрнай тэматыцы ў беларускай літаратурнай прасторы. “Мы заўважылі, што сярод аўтараў-пачаткоўцаў 90% складаюць жанчыны, але да першай кнігі даходзяць адзінкі, а ў Саюз уступаюць адзінкі з тых адзінак. На якім этапе мы страчваем жанчын? Чаму? У школьныя, студэнцкія гады дзяўчаты актыўна пішуць, друкуюцца, а потым, калі сутыкаюцца з жыццём, першымі сямейнымі клопатамі, то перастаюць пісаць. Канечне, праблема і ў нашай дзяржаве, якая ўвогуле не займаецца падтрымкай творчых асобаў. Выдаць кнігу любому аўтару сёння цяжка.