- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларуска-польскае Бязмежжа. Толькі калі прыязджаеш на літаратурную сустрэчу “Бязмежжа”, пачынаеш разумець сапраўдны сэнс гэтага слова. Бо толькі тут адчуваеш, што мяжа паміж культурай метраполіі і беларускай нацыянальнай меншасці Польшчы існуе толькі ў тваіх стэрэатыпах, што беларуская зямля бязмежна багатая на таленты, нягледзячы на тое, калі і кім яна была разарвана межамі, што гасцінасць беларусаў Беласточчыны бязмежна, як і іх любоў да Беларусі. Развіццё інфармацыйных тэхнілогій толькі спрыяюць збліжэнню Беласточчыны і Беларусі, але найбольш спрыяе ім энергія, адданасць асноўнага арганізатара гэтых штогадовых сустрэч паміж беларускімі пісьменнікамі Беларусі і Польшчы Яўгена Вапы. Сустрэча адбывалася ў мястэчку Новае Лялькова, сярод белавежскай пушчы, векавую моц і спакой якой мы адчувалі ўсе дні сустрэчы. У пушчы адступае тлум і мітуслівасць гарадскога жыцця, менавіта там, як ніколі, адчуваеш, што ёсць сапраўдным у тваім жыцці, а што нязначным. Разумееш, што ёсць рэчы, якія існавалі да цябе, якія будуць існаваць пасля, якія бачылі не адно стагоддзе, тваіх продкаў.