- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ці ведаеце вы, што значаць словы “мацярдушка”, “брызгліна”, “дзяркач”, “свіргуль”? Фантазія разыгралася? А гэта ўсяго толькі назвы раслінаў і птушак пабеларуску! У новым насценным “Календары пабеларуску” з малюнкамі і словамі на кожны дзень, які зусім нядаўна пабачыў свет у выдавецтве “Кнігазбор”, яшчэ і не такія словы можна знайсці... Пазітыўныя, яскравыя малюнкі стварылі мастачка Дар’я Мандзік і дызайнер Анатоль Лазар, добра вядомыя ўсім па працы над папулярным і любімым многімі календаром “Не маўчы пабеларуску”, які шмат год запар выпускала грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”. Адкрываюць каляндар, як ніколі актуальныя, словы на тэму здароўя і медыцыны. Яны, безумоўна, дапамогуць стасавацца пабеларуску з доктарам тым, хто дагэтуль не наважваўся. На старонках вясновых месяцаў выдатная падборка словаў з назвамі раслінаў і жывёлаў пабеларуску. Кастрычніцкая старонка календара дапаможа выказаць пабеларуску свае эмоцыі, а лістападаўская падкажа, як называюцца на роднай мове розныя элемены адзення. Таксама з календара Вы даведаецеся, як пабеларуску “размаўляюць” хатнія жывёлы.