- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
МЗС Беларусі – беларускай дыяспары: вы для нас па-ранейшаму замежнікі. Міністэрства замежных справаў Беларусі адказала на ліст МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, у якім быў дасланы Зварот, прыняты на 4-й канферэнцыі беларусаў Балтыйскага рэгіёна і Беларусі. Зварот у МЗС быў перададзены па просьбе Таварыства беларускай культуры ў Літве. У дакуменце дэлегатамі канферэнцыі выказвалася просьба перагледзець кошты на візы для сваіх суайчыннікаў і па магчымасці зрабіць візы бясплатнымі. Такая ж просьба была агучаная і на Пятым з’ездзе беларусаў свету МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” (ліпень 2009). У адказ на гэты зварот Міністэрства замежных справаў праінфармавала “Бацькаўшчыну” пра тое, што ў адпаведных выпадках прадугледжаныя і выкарыстоўваюцца на практыцы “так званыя “ільготныя” правілы ў дачыненні да замежных грамадзян, якія ўяўляюць для беларускай дзяржавы цікавасць у розных галінах палітычнага, эканамічнага, сацыяльнага і культурнага жыцця”.